5 траўня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестар, што прадказаў абвал коштаў, прагназуе нафту за $25

1
Інвестар, што прадказаў абвал коштаў, прагназуе нафту за $25

Стваральнік і кіраўнік інвестыцыйнага фонду Andurand Capital П'ер Андзюран мяркуе, што кошт барэля нафты маркі WTI найбліжэйшым часам можа дайсці да ўзроўню $25.

На думку кіраўніка і стваральніка інвестыцыйнага фонду Andurand Capital П'ера Андзюрана, найбліжэйшы час кошт нафты маркі WTI можа абрынуцца ніжэй за ўзровень $30 за барэль. Андзюран стаў вядомы ў 2008 годзе, калі паспяхова прадказаў хуткі рост нафтавых коштаў і наступны за гэтым абвал нафтавых каціровак, піша РБК.

На думку інвестара, нафтавым кошт будзе вагацца ў калідоры $25-50 за барэль.

«Я чакаю дыяпазон для WTI $25-50 цягам найбліжэйшых двух гадоў», - прыводзіць словы Андзюрана газета The Financial Times.

У 2008 годзе кошты нафты маркі Brent дасягнулі гістарычнага максімуму - $143,95 за барэль. Аднак з пачаткам сусветнага фінансавага крызісу пачаўся абвал нафтавых каціровак і ў снежні таго ж года барэль Brent каштаваў ужо $33,73.

У аўторак, 1 верасня, ф'ючэрсы на нафту маркі Brent патаннелі больш чым на 8% і апусціліся ніжэй за $50 за барэль, нягледзячы на тое што ў панядзелак кошт на іх вырас на 10% і таргі завяршыліся на ўзроўні $54,15 за барэль. 2 верасня, барэль нафты гэтай маркі таргаваўся на ўзроўні $48,66. Нафта маркі WTI у той жа час каштавала $44,14 за барэль.

Нагадаем, раней апытаныя Bloomberg эканамісты прадказалі, што падзенне коштаў да $22,50/бар. выкліча крах расейскай фінансавай сістэмы. Яны таксама палічылі, што паводле вынікаў 2015 УБП Расеі ўпадзе на 3,7% (у ліпені чакалі меншага зніжэння - на 3,5%), а ў 2016 годзе эканоміка падрасце на 0,5%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках