5 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух каля Вярхоўнай Рады Украіны: падазрэнне абвешчана 18 асобам

Выбух каля Вярхоўнай Рады Украіны: падазрэнне абвешчана 18 асобам
Фота: Reuters

У сераду, 2 верасня, суд выбера меру стрымання асобам, у дачыненні да якіх распачатая крымінальная справа.

Пракуратура абвясціла падазрэнне 18 асобам у сувязі з падзеямі каля Вярхоўнай Рады, якія адбыліся 31 жніўня.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Генеральнай пракуратуры Украіны.

«У рамках расследавання крымінальнай справы, пачатай паводле факта падзей, якія адбыліся 31 жніўня каля будынка Вярхоўнай Рады Украіны, 18 асобам паведамлена пра падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў», - гаворыцца ў паведамленні.

Суд у сераду абярэ ім меру стрымання.

31 жніўня Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Украіны ў першым чытанні, за які прагаласавалі 265 народных дэпутатаў. Пасля гэтага пад яе сценамі пачаліся сутыкненні. Паводле апошніх звестак міліцыі, у выніку сутыкненняў раненні атрымалі блізу 100 сілавікоў, трое загінулі.

Падазраваны ва ўжыванні баявой гранаты быў затрыманы яшчэ падчас сутыкненняў. Ім аказаўся баец батальёна МУС «Січ» Ігар Гумянюк. Сваю віну ён не прызнае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках