5 траўня 2024, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель падае на таргах у Маскве

Расейскі рубель падае на таргах у Маскве
Фота: Reuters

Таргі валютай на Маскоўскай біржы адкрыліся ў сераду ростам курсу даляра.

На максімуме кошт амерыканскай валюты дасягнуў 67,2 руб., што на 35 кап. вышэй за ўзровень учорашняга закрыцця. Аднак затым курс даляра пайшоў уніз, апусціўшыся да 66,383 руб.

Курс еўра падчас ранішніх таргоў абрынуўся ніжэй за 75 руб., апусціўшыся на мінімуме да 75,718 руб., што на 86,4 кап. ніжэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў, паведамляе РБК.

Ваганні курсаў валют адбываюцца на фоне некаторага зніжэння нафтавых каціровак. Падчас сённяшніх таргоў на біржы ICE кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent з пастаўкай у кастрычніку 2015 апускаўся да $48,41 за барэль, што на 2,3% ніжэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў.

Да 10:30 кошт даляра на Маскоўскай біржы складаў 66,566 руб., курс еўра - 74,965 руб.

Афіцыйны курс даляра з 2 верасня 2015 устаноўлены ЦБ РФ на ўзроўні 65,3495 руб., курс еўра - 73,8449 руб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках