5 траўня 2024, Нядзеля, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

27 верасня беларусы ўбачаць зацьменне «супермесяца»

1
27 верасня беларусы ўбачаць зацьменне «супермесяца»
Фота: Reuters

Жыхары Зямлі 27 верасня змогуць назіраць рэдкую астранамічную з'яву - поўнае зацьменне «супермесяца».

Паводле звестак NASA, апошні раз яно фіксавалася ў 1982 годзе, а ў наступны раз паўторыцца толькі ў 2033-м, піша БелаПАН.

«Супермесяцам» наш спадарожнік астраномы называюць тады, калі ён знаходзіцца на найбліжэйшай адлегласці ад Зямлі. Гэта адбываецца некалькі разоў на год, але ў канцы верасня гэта яшчэ і супадзе з поўным месяцовым зацьменнем.

У NASA сцвярджаюць, што ўбачыць поўнае зацьменне Месяца можна будзе на ўсёй тэрыторыі дзвюх Амерык, Афрыкі, заходняй частцы Азіі і Еўропы.

На гэты раз відовішча будзе асабліва прыгожым, бо «супермесяц» будзе здавацца на 14% большым і на 30% ярчэйшым чым звычайна.

Варта адзначыць, што ў мінулым стагоддзі поўныя зацьменні «супермесяца» адбываліся толькі пяць разоў: у 1910, 1928, 1946, 1964 і 1982 гадах, тады як звычайнае месяцовае зацьменне - з'ява штодзённае - у любым пункце Зямлі яна можна назіраць прыкладна раз у 2,5 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках