5 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доктар Майк і ягоны хаскі сталі новымі зоркамі Instagram

Доктар Майк і ягоны хаскі сталі новымі зоркамі Instagram

Лекар з Нью-Ёрка, вядомы ў Instagram як Доктар Майк (Dr. Mike), і ягоны хаскі Роксі (Roxy) сталі новымі зоркамі сацыяльных сетак.

Пра гэта паведамляе The Huffington Post, піша Lenta.ru.

На момант напісання нататкі на старонку лекара падпісаліся амаль 400 тысяч чалавек. Кожная публікацыя набірае ў сярэднім ад дзесяці да 40 тысяч лайкаў.

У апісанні профілю напісана: «Проста мужчына і ягоны сабака супраць свету» (Just a man and his dog against the world). Адзначаецца, што сваёй папулярнасцю ў сацыяльных сетках доктар Майк абавязаны сваёй мадэльнай знешнасці і кранальнаму сяброўству са сваім гадаванцам.

На апублікаваных у Instagram здымках лекар пазіруе на фоне дарагіх аўтамабіляў, гуляе ў тэніс, займаецца фітнэсам, удзельнічае ў модных фотасесіях і займаецца экстрэмальным спортам.

Апошнім часам у Instagram сталі папулярныя старонкі кошкі-іншапланецянкі, ката-хіпстэра і кошкі-вампіра. Аднак сярод іх няма ніводнай, дзе акрамя здымкаў жывёлін публікаваліся б і фатаграфіі іх уладальнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках