5 траўня 2024, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютны прыбытак Беларусі знізіўся амаль на $6 мільярдаў

5
Валютны прыбытак Беларусі знізіўся амаль на $6 мільярдаў

Валютны прыбытак Беларусі ў студзені-ліпені 2015 склаў менш за 20 млрд даляраў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён знізіўся амаль на чвэрць, паведамляе БелаПАН.

Валютныя паступленні Беларусі склалі ў студзені-ліпені 19,8 млрд даляраў і скарацілася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 на 5,88 млрд даляраў.

Скарачэнне валютнага прыбытку ў гэтым годзе абумоўленае зніжэннем экспарту беларускіх тавараў і паслуг, а таксама паступленняў ад унутранага гандлю за валюту.

Так, экспарт беларускіх тавараў прынёс у студзені-ліпені валютны прыбытак 15,8 млрд даляраў. У параўнанні са студзенем-ліпенем 2014 прыбытак Беларусі ад экспарту тавараў знізіўся на 4,9 млрд даляраў.

Паступленні ад экспарту паслуг у студзені-ліпені склалі 3,5 млрд даляраў і скараціліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 6,419 млрд даляраў.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе імкліва скараціліся валютныя паступленні ад унутранага гандлю за валюту. У студзені-ліпені яны склалі 16,9 млн даляраў і знізіліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш чым у 20 разоў.

Скарачэнне паступленняў ад унутранага гандлю за валюту аналітыкі фінансавага рынку тлумачаць палітыкай Нацбанку ў дэдяларызацыі эканомікі. Нагадаем, у сакавіку гэтага года рэгулятар забараніў выкарыстанне разлікаў у замежнай валюце за турыстычныя і страхавыя паслугі. Адначасова з гэтым была ўсталяваная забарона на разлікі ў СКВ за паліва на аўтазаправачных станцыях.

У той жа час скарачэнне валютных паступленняў Беларусі ад экспарту тавараў і паслуг эканамісты тлумачаць зніжэннем попыту ў Расеі на тавары беларускай вытворчасці.

Паводле звестак за студзень-ліпень, валютныя паступленні Беларусі з Расеі склалі 7,4 млрд даляраў і знізіліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3 млрд даляраў. Пры гэтым паступленні ад экспарту тавараў з Расеі склалі 5,88 млрд даляраў і знізіліся на 2,5 млрд даляраў. Валютны прыбытак Беларусі ад экспарту паслуг у Расею склаў у студзені-ліпені 1,35 млрд даляраў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 амаль на паўмільярда даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках