5 траўня 2024, Нядзеля, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Камароўцы» арганізуюць распродаж гародніны

2
На «Камароўцы» арганізуюць распродаж гародніны

Сталічныя ўлады абяцаюць цалкам насыціць спажывецкі рынак Менска плодаагародніннай прадукцыяй.

Зроблена гэта будзе ў мэтах «стабілізацыі наяўнага ўзроўню коштаў». Сельскагаспадарчая прадукцыя будзе рэалізавацца на Менскім Камароўскім рынку, паведамляе БелаПАН.

У таварнай інтэрвенцыі возьмуць удзел менскія прадпрыемствы-вытворцы - КУП «Мінская агароднінная фабрыка» і ААТ «Гастэлаўскае».

Пакупнікі змогуць купіць, як абяцаюць улады «па прымальных коштах» бульбу, буракі, моркву, капусту, цыбулю, агуркі, таматы, перац, баклажаны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках