5 траўня 2024, Нядзеля, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія танкі ў Еўропе перафарбуюць праз расейскую пагрозу

Амерыканскія танкі ў Еўропе перафарбуюць праз расейскую пагрозу

Амерыканская бронетэхніка у Еўропе больш не будзе ў адным суцэльным колеры, замест гэтага на яе нанясуць камуфляжную размалёўку.

Амерыканскія танкі і бронемашыны, якія знаходзяцца ў краінах Еўропы, перафарбуюць з пустыннага колеру ў колеры лясістай мясцовасці ("woodland green", пераважаюць зялёнае і карычневае адценні, - рэд.), паведамляе профільнае інтэрнэт-выданне Stars and Stripes.

Цягам больш дзесяці гадоў амерыканскую вайсковую тэхніку ў Еўропе фарбавалі ў пустынны колер у сувязі з правядзеннем Вашынгтонам аперацый на Блізкім Усходзе - у Іраку і Афганістане, піша "Карэспандэнт".

Змяненне колеру супала па часе з занепакоенасцю сярод усходніх саюзнікаў NATO за сваю бяспеку праз дзеянні Расеі ва Украіне, адзначае выданне.

Камандуючы войска ЗША ў Еўропе, генерал Бэн Ходжэс ужо заявіў, што змяненне колеру тэхнікі носіць больш чым сімвалічны характар.

"Гаворка ідзе аб стрымліванні і наданні гарантый бяспекі - у гэтым кантэксце расфарбоўка вайсковай тэхнікі мае значэнне", - заявіў Ходжэс падчас інспекцыі вайсковай базы "Казармы Коўлман" (Coleman Barracks) у нямецкім Мангейме, дзе знаходзяцца блізу 200 адзінак вайсковай тэхнікі. Гэтыя баявыя машыны выкарыстоўваюцца пры ратацыйных місіях ва Усходняй Еўропе і краінах Балтыі.

Нагадаем, цяпер NATO адкрывае шэсць новых штабоў у дзяржавах Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у альянс. У кожным з новых штабоў, якія пачынаюць сваю працу ў Балгарыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Румыніі і Эстоніі, будуць дыслакаваныя блізу 40 вайскоўцаў.

Асноўнай задачай гэтых апорных пунктаў NATO ва Усходняй Еўропе стане планаванне і каардынацыя вучэнняў падраздзяленняў сіл хуткага рэагавання альянсу. Акрамя таго, іх разглядаюць, як недвухсэнсоўны сігнал прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну. У постсавецкіх краінах Балтыі асцерагаюцца, што Масква можа паспрабаваць распаўсюдзіць свой уплыў і на іх тэрыторыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках