5 траўня 2024, Нядзеля, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты БАТЭ ачысцяць Свіслач ад смецця

3
Футбалісты БАТЭ ачысцяць Свіслач ад смецця

Чацвёртым разам у Менску пройдзе экалагічная акцыя «Чыстая плынь» на тэрыторыі поймы ракі Свіслач.

У гэтым годзе да праекту далучыцца футбольны клуб БАТЭ, паведамляе сайт ecoidea.by.

Ініцыятыву па ачыстцы поймы ракі падтрымаюць не толькі вядомыя футбалісты клуба БАТЭ, але і іх заўзятары. Удзельнікі таксама змогуць сфатаграфавацца з любімымі футбалістамі і пажадаць ім поспеху ў матчах Лігі чэмпіёнаў УЕФА, дзе клуб прадстаўляе Беларусь у гэтым годзе.

Вядомыя футбалісты падчас акцыі згуляюць у «экафутбол». Замест звыклых варот на полі з'явяцца смеццевыя бакі, а мячом стануць спакаваныя ў пакеты шкло, папера, кардон і палімерныя адкіды. Важна, што збіраць смецце каманды будуць асобна. Гэта робіцца для таго, каб другасная сыравіна не проста перавозілася з аднаго месца ў іншае (з поймы на сметнік), а трапіла б на перапрацоўчыя заводы і пасля апрацоўкі выкарыстоўвалася паўторна. Пра тое, як менавіта збіраць смецце правільней за ўсё, распавядуць удзельнікам актывісты гарадскога руху.

«У рамках акцыі на беразе Свіслачы будуць высаджаныя іглічныя і лісцевыя дрэвы – прыродныя «фільтры», якія паляпшаюць экалагічную абстаноўку ў горадзе: зніжаюць запыленасць і загазаванасць паветра і вады, насычаюць паветра фітанцыдамі - біялагічна актыўнымі рэчывамі, якія забіваюць хваробатворныя бактэрыі», - распавялі арганізатары акцыі.

Пойма Свіслачы - унікальная прыродная тэрыторыя ў межах Менска, дзе захавалася натуральная экасістэма, якая фармуе экалагічны каркас сталіцы. На тэрыторыі поймы захаваліся рэдкія віды раслін і птушак, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Акцыя «Чыстая плынь» накіраваная не толькі на тое, каб падтрымаць натуральны экаклімат унікальнага месца, але і на тое, каб распавесці пра яго людзям і павысіць іх экалагічную кампетэнтнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках