5 траўня 2024, Нядзеля, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ на паўгода падоўжыў санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў РФ

Cанкцыі супраць 150 фізічных асоб і 37 кампаній РФ, а таксама самаабвешчаных «народных рэспублік» прадоўжаныя на шэсць месяцаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» напісаў брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкарда Ёзвяк.

«Амбасадары краін ЕЗ сёння пагадзіліся падоўжыць санкцыі ў дачыненні да 150 чалавек і 37 кампаній з Расеі, Крыма і Украіны да 15 сакавіка, - напісаў ён. - Афіцыйная пастанова будзе прынятая 14 верасня».

Учора стала вядома, што ЕЗ плануе прадоўжыць санкцыі супраць Расеі толькі на паўгода.

Нагадаем, у верасні мінае тэрмін дзеяння санкцый (забарона на ўезд і арышт рахункаў у выпадку іх выяўлення) у дачыненні да шэрагу дэпутатаў Дзярждумы. Сярод тых, хто падпаў пад персанальныя санкцыі ЕЗ у верасні мінулага года - расейскі генерал-маёр Аляксей Наумец, які мае дачыненне да захопу Крыма.

Гэты пакет санкцый быў укаранёны таксама супраць прадстаўніка акупаванага Крыму пры прэзідэнце РФ Георгія Мурадава, а таксама верхавода «ДНР» Аляксандра Захарчанкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках