5 траўня 2024, Нядзеля, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - супраць расейскай імперскай сімволікі

19
Беларусы - супраць расейскай імперскай сімволікі

Рух салідарнасці «Разам» пачынае кампанію супраць расейскай імперскай сімволікі ў Беларусі.

Гаворка ідзе між іншым і аб так званых георгіеўскіх стужках.

Алесь Макаеў у каментары «Радыё Рацыя» адзначыў, што навязванне беларусам такіх знакаў у якасці сімвалаў перамогі над нацызмам з'яўляецца недарэчным, бо менавіта тыя самыя георгіеўскія стужкі выкарыстоўвалі расейскія карнікі, якія ваявалі на баку нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны:

«Яскравы прыклад - трагедыя каля вёскі Абразкі на Віцебшчыне, калі брыгада Гіля (псеўданім - «Радзівонаў») сагнала 2000 беларусаў. Натуральна, што тады яны не ведалі расейскай мовы. Гіль прапанаваў сялянам, каб яны былі памілаваныя за сувязь з партызанамі, гаварыць па-расейску. На жаль, ніхто гэтага зрабіць не змог, і ўсе яны былі закатаваныя. Гэта была «Першая руская нацыянальная брыгада СС «Дружына», георгіеўская стужка была іх сімволікай».

У звароце руху «Разам» адзначаецца, што менавіта георгіеўскія стужкі былі сімвалам тэрарыстаў на Данбасе. Менавіта таму арганізацыя заклікае змагацца з імперскай сімволікай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках