27 красавiка 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу бясплатна пакажуць фільм Алега Сянцова

5
У Пецярбургу бясплатна пакажуць фільм Алега Сянцова
АЛЕГ Сянцоў
ФОТА: RFE/RL

Дэманстрацыя стужкі «Гамер» адбудзецца на кінастудыі «ЛенДок» 3 верасня а 19:30.

На кінастудыі «ЛенДок» у Пецярбургу (Расея) адбудзецца бясплатны паказ фільма «Гамер» украінскага рэжысёра Алега Сянцова. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кінастудыі, піша Росбалт.

«Гэта не будзе акцыяй у падтрымку Сянцова. Ніякай правакацыі ў гэтым няма. Мы проста паказваем фільмы, якія людзі не бачаць. Гэта грамадзянска арыентаваны паказ. У фільме няма ніякай палітычнай падкладкі. Так, рэжысёр апазіцыйны. Але калі так усё разглядаць, то і ў "Бураціне" можна шукаць палітычную падкладку», - адзначылі на кінастудыі.

Паказ адбудзецца 3 верасня а 19:30.

Нагадаем, 25 жніўня Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў рэжысёра Алега Сянцова да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за стварэнне тэрарыстычнай супольнасці і ўчыненне двух тэрактаў. Другі фігурант Аляксандр Кольчанка прысуджаны да 10 гадоў за ўчыненне тэракту і ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай супольнасці. Абодва на допыце ў судзе адмаўлялі віну паводле інкрымінаваных ім артыкулаў. МЗС Украіны назваў гэтыя прысуды палітычнай замовай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках