5 траўня 2024, Нядзеля, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляева і Статкевіча выклікалі ў суд

4
Някляева і Статкевіча выклікалі ў суд

Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў на 22 верасня выкліканыя ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

З ягоных слоў, абодва палітыкі цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі. "Ніхто ім на рукі позвы не ўручаў, яны за іх не распісваліся. Хутчэй за ўсё, яны ведаюць гэтую інфармацыю ад сямейнікаў. Наколькі я ведаю, гэтыя апавяшчэнні з грубейшымі працэдурнымі парушэннямі", - сказаў Лябедзька.

Ён выказаў здагадку, што позвы ў суд дасланыя ў сувязі з правядзеннем 10 верасня каля ГУМа несанкцыянаванага пікету "За сумленныя і свабодныя выбары", у якім удзельнічалі Статкевіч і Някляеў. У дачыненні да абодвух палітыкаў тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Лябедзька не выключыў, што аналагічную позву могуць даслаць і яму, бо ён таксама быў на пікеце.

Нагадаем, Статкевіч пасля выхаду на волю 22 жніўня пастаўлены на прафілактычнае назіранне тэрмінам на восем гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках