29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Мэта сённяшняй акцыі - вярнуць беларусам права на пратэст

56
Мікалай Статкевіч: Мэта сённяшняй акцыі - вярнуць беларусам права на пратэст

Сёння на плошчы Свабоды ў Менску пройдзе масавая акцыя. Пачатак - а 18:00.

Ініцыятарам мерапрыемства стаў былы палітвязень Мікола Статкевіч. Ён запрасіў на сустрэчу і Аляксандра Лукашэнку, папярэдне пералічыўшы пытанні, адказы на якія беларусы хацелі б атрымаць ад дыктатара.

Напярэдадні акцыі палітык браў удзел у онлайн-канферэнцыі на сайце «Радыё Свабода». Прывядзём некаторыя адказы Мікалая Статкевіча на пытанні, якія тычыліся сённяшняй сустрэчы.

«Я не разумею, навошта трэба чакаць 11 кастрычніка, каб паказаць грамадству, што выбары былі сфальсіфікаваныя ўжо на стадыі вылучэння кандыдатаў. Я раблю гэта ўжо цяпер і запрашаю вас далучыцца да выбарчага сходу, які адбудзецца на плошчы Свабоды. У нас няма іншага выйсця, як працягваць барацьбу за свабодную Беларусь, іншай краіны ў нас няма», - заявіў палітык, адказваючы на пытанне аб «выбарах»

Мікалай Статкевіч падкрэсліў, што «грамадства, шмат гадоў сціснутае прэсам страху, здольнае на нечаканы выбух». «Адна з мэтаў мерапрыемстваў, якія я пачаў праводзіць 10 верасня пікетам ля ГУМа, заключаецца у тым, каб знізіць узровень страху ў грамадстве і вярнуць яму права на публічныя акцыі. Калі гэта атрымаецца, то ў людзей будзе магчымасць публічна выказваць свой пратэст», - сказаў ён.

Мікалай Статкевіч распавёў аб стратэгіі далейшых дзеянняў апазіцыі.

«23 верасня, калі ласка, прыходзьце на сустрэчу выбаршчыкаў а 18:00 на плошчу Свабоды, - сказаў палітык. - Там мы будзем чакаць спадара Лукашэнку ў надзеі на тое, што ён адкажа на тыя пытанні, якія яму задаў я, а таксама на іншыя пытанні. Але калі ён не прыйдзе, то адказ на мае пытанні, я папярэдзіў яго пра гэта, будзе «так».

Цяпер наконт 11 кастрычніка. Для мяне гэтай даты не існуе. Калі Лукашэнка не прыйдзе 23 верасня, я прызначу яму яшчэ адну сустрэчу, дам яшчэ адзін шанец, напрыклад 10 кастрычніка, калі яшчэ ідзе агітацыйная кампанія, калі ўжо будуць усе назіральнікі і СМІ тут. Збіраемся разам і паслухаем яго, усё ж такі, а калі ён не прыйдзе, тады вызначымся ў сваім стаўленні да ўсёй гэтай кампаніі - хадзіць на яе ці не хадзіць, і ў тым, што мы будзем рабіць далей. А таксама пагаворым аб тым, якой выдатнай магла б быць наша Беларусь, калі б не было гэтага чалавека.

Я ўсведамляю сваю адказнасць перад тымі людзьмі, якія звязваюць свае надзеі на свабодную, нармальную, еўрапейскую, беларускую Беларусь з маёй фігурай. Я не магу зрабіць усё. Але ведаю, што калі я спалохаюся, адмоўлюся ад барацьбы - то гэта будзе і ўдар па ідэалам гэтых людзей. Я не абяцаю неадкладна прывесці вас да перамогі. Але я абяцаю, што не спынюся, чаго б гэта мне не каштавала. Бо ў гэтай сітуацыі мой лёс мне ўжо зусім не належыць».

Аб сустрэчы выбарцаў, якая прысвечаная 21 году кіравання Аляксандра Лукашэнкі, Статкевіч абвясціў на сумесным з Уладзімірам Някляевым і Анатолем Лябедзькам пікеце 10 верасня каля менскага ГУМа. На гэта мерапрыемства былы палітвязень запрасіў і самога прэзідэнта. Палітык сфармаваў пяць пытанняў, якія ён хацеў бы задаць Лукашэнку.

Сутнасць першага: ці збіраецца Лукашэнка ўтрымліваць уладу «да сваёй смерці»? Другое: ці з'яўляецца выкраданне вядомых палітыкаў прычынай, з якой дыктатар імкнецца «любым коштам заставацца ва ўладзе, каб не несці адказнасць за тое, што адбылося». Трэцяе пытанне тычыцца таго, ці гатовы Лукашэнка ахвяраваць дзяржаўнасцю Беларусі дзеля ўтрымання ўлады. Чацвёртае - пра пагаршэнне ўзроўню жыцця, развіцця грамадства і дзяржавы за перыяд яго праўлення. Пятае - пра наўмысную русіфікацыю беларусаў і забарону нацыянальных сімвалаў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках