19 красавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Апазіцыя адзіная ў ацэнцы псеўдавыбараў

16
Мікалай Статкевіч: Апазіцыя адзіная ў ацэнцы псеўдавыбараў
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «Наша Ніва»

Уважаць могілкавую цішыню за доказ прагрэсу ў правядзенні выбараў будзе несумленна ў дачыненні да беларускага народа.

Пра гэта заявіў былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч, выступаючы на працоўнай сесіі «Дэмакратычныя выбары» на Канферэнцыі АБСЕ ў чалавечым вымярэнні ў Варшаве, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

- Галоўная асаблівасць «выбараў» - тое, што яны сфальсіфікаваныя ўжо на этапе вылучэння кандыдатаў, - сказаў ён. - Рэжым рознымі сродкамі перашкодзіў вылучэнню рэальных апазіцыйных кандыдатаў. Сфальсіфікаваныя ўжо самі выбарчыя бюлетэні. Як улады дамагліся гэтага? Я - адзін з прыкладаў. Мяне вызвалілі роўна на наступны дзень пасля сканчэння вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Пасля выхаду на свабоду я ўбачыў, як змянілася мая краіна. Грамадства паралізаванае страхам. Палітычны ландшафт у Беларусі выпалены. Ён нагадвае могілкі - усё ціха, спакойна і роўна. На гэтых могілках стаіць адзін чалавек, б'е сябе кулаком у грудзі і крычыць «Хто тут мацнейшы за мяне? Выходзь. Нікога няма? Значыць, я перамог сумленна». У адказ - цішыня, толькі над трыма магіламі калышуцца прывіды ягоных палітычных апанентаў.

Беларускія дэмакратычныя сілы адзіныя ў ацэнцы гэтага фарсу. Мы не ўважаем тое, што адбываецца, за выбары. Адзінай рацыянальнай рэакцыяй на гэта можа быць толькі ігнараванне.

Думаю, што гэты спектакль скончыцца ціха і спакойна, бо ў нас няма свайго кандыдата і няма магчымасці змагацца супраць фальсіфікацыі, якая ўжо адбылася. Але, думаю, што ўважаць гэтую могілкавую цішыню за доказ нейкага прагрэсу ў правядзенні выбараў будзе несумленна ў дачыненні да беларускага народа. На мой погляд, такая цішыня - доказ зваротнага: нельга ахвяраваць каштоўнасцямі дзеля геапалітычных гульняў. Гэта не прывядзе ні да чаго добрага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках