Харват з Чэхіі праспяваў песню Ларысы Геніюш
10- 28.09.2015, 21:41
- 131,012
Хрвое Вогрынч сыграў на гітары і праспяваў «Запяі мне песню» на словы Ларысы Геніюш.
Відэазапіс ён апублікаваў на сваім канале ў YouTube.
«Я наогул харват, які жыве ў Чэхіі, якому таксама на чужыне патрэбна «наша» песня. Менавіта таму так і спадабаліся гэтыя выдатныя вершы паэткі Ларысы Геніюш. Спадзяюся, не праблема, што пішу па-руску. Беларускі толькі разумею і змагу прачытаць, але гаварыць, а такім чынам, і пісаць (спадзяюся, толькі пакуль) не ўмею», - напісаў ён.
Відэа было запісана яшчэ ў 2012 годзе.