25 красавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча ў менскім тэатры віталі апладысментамі

12
Статкевіча ў менскім тэатры віталі апладысментамі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Аб выпадку, які адбыўся ўчора, 28 верасня, у Менску напісаў тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі.

«Калі Мікалай Статкевіч увайшоў у залю на прэм'еру спектакля «Што рабіць з тыграм?» Славаміра Мрожака ў прыватным «Тэатры Ч», людзі віталі яго воплескамі. Цікава і прыемна, што тэатральная публіка пазнае і вітае сённяшняга лідара апазіцыі. Важна, што і беларускамоўны тэатр запрашае на прэм'еру нацыянал-дэмакратычных палітыкаў. На спектаклі таксама прысутнічаў Уладзімір Някляеў. Не толькі ж Ярмошынай з Лазавіком красавацца на прэм'ерах. Праўда, у дзяржаўных тэатрах, куды гэтых важных дзяржаўных асобаў запрашаюць, публіка ім не пляскае ў ладкі. Ды і не асабліва заўважае», - напісаў Ракіцкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках