5 траўня 2024, Нядзеля, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хроніка пікіруючых заробкаў беларусаў

7

Дзе абяцаны сярэдні заробак 1000 даляраў?

Аляксандр Лукашэнка прывучыў электарат да перадвыбарных падарункаў: павышэння пенсій і заробкаў. Цяперашнія «выбары» абяцалі быць самымі шчодрымі на бонусы ўлады. Кіраўнік абяцаў сярэдні заробак эквівалентны 1000 даляраў.

Старт да запаветнай лічбы быў дадзены яшчэ ў верасні 2010-га. Тады напярэдадні выбараў заробкі сапраўды папаўзлі ўверх, але адразу пасля галасавання пачалі падаць. Затым былі зноў перыяды ўзлётаў і падзенняў. Свайго піку рост заробкаў дасягнуў у ліпені мінулага года: сярэдні заробак складаў 629 даляраў (паводле афіцыйных звестак). Аднак ужо ў лютым 2015 яна скацілася да 406 даляраў.

Перад выбарамі ўлады пачалі старанна разганяць заробак і дасягнулі пэўнага поспеху: 459 даляраў паводле звестак на ліпень. Але ў жніўні здарылася рэзкае падзенне беларускага рубля.

Якім будзе сярэдні заробак да кастрычніка, пакуль невядома. Але цалкам відавочна, што абяцаныя 1000 даляраў беларусы да выбараў не атрымаюць.

Як за апошнія пяць гадоў мяняўся сярэдні заробак беларусаў - у інфаграфіку «Заўтра тваёй краіны».

Як змяняўся заробак беларусаў з верасня 2010-га да ліпеня 2015 года

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках