5 траўня 2024, Нядзеля, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары раскупілі амаль усе квіткі на матч Украіна-Беларусь

2
Заўзятары раскупілі амаль усе квіткі на матч Украіна-Беларусь
Фота: Getty Images

На матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы ў футболе паміж зборнымі Украіны і Беларусі, які адбудзецца ў Львове ў суботу, 5 верасня, чакаецца аншлаг.

Аб гэтым перадае УНН са спасылкай на Galinfo.

«Паводле маёй інфармацыі, амаль усе квіткі на матч Украіна - Беларусь прададзеныя», - паведаміў дырэктар «Арэны Львоў» Дзяніс Рынскі.

«Хацеў бы ўсіх папрасіць, каб на стадыёне ўсе заўзятары паводзілі сябе адэкватна. Нам вельмі важна правесці гэты матч на высокім узроўні», - дадаў ён.

Шматлікія заўзятары будуць падтрымліваць у матчы і спаборнікаў украінскай зборнай. Так, паводле паведамлення афіцыйнай твітэр-старонкі Беларускай федэрацыі футбола, на гасцявы сектар «Арэны Львоў» ужо прададзена больш за 1 тыс квіткоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках