5 траўня 2024, Нядзеля, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігранты штурмавалі цягнік на вакзале ў Будапешце

1

Пасля таго, як паліцыя прапусціла мігрантаў да будынка вакзала Келеці ў Будапешце, натоўпы людзей пачалі штурмаваць цягнік.

Паліцыя адступіла ад галоўнага ўваходу вакзала без адзінага слова, паведамляе «ЕвроПравда» са спасылкай на выданне HVG.hu.

Акрамя таго, кіраўніцтва вугорскай чыгункі заявіла аб скасаванні на нявызначаны тэрмін цягнікоў у заходнім напрамку, аднак гэта не спыніла мігрантаў. Яны кінуліся на штурм цягніка, які адбываў з адной з платформаў, яны спрабавалі заскочыць самі і праштурхоўвалі ў вокны дзяцей.

Фота: Reuters

Аднак калі ў натоўпе прайшла пагалоска, што цягнік кіруецца ў Румынію, большасць мігрантаў сышлі.

З якой прычыны паліцыя наважыла дапусціць мігрантаў у будынак вакзала, не паведамляецца.

Раней паведамлялася, што ў Будапешце зачынілі вакзал Келеці, каб перашкодзіць мігрантам, якія накіроўваюцца ў Аўстрыю і Нямеччыну. Пазней вакзал адкрылі, аднак яго ахоўвала паліцыя, якая правярала дакументы. Пры гэтым сотні мігрантаў заставаліся пад будынкам, патрабуючы пусціць іх у Нямеччыну.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках