5 траўня 2024, Нядзеля, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Шэнгенскае пагадненне пад пагрозай

2
Марцін Шульц: Шэнгенскае пагадненне пад пагрозай
Марцін Шульц

Шэнгенскае пагадненне апынулася пад пагрозай, а міграцыйны крызіс можа паглыбіць раскол у ЕЗ.

Пра гэта прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Вугоршчыны Віктарам Орбанам у Брусэлі, піша "Еўрапейская праўда".

"Шэнгенскае пагадненне пад пагрозай, і гэта ўсім вядома. Калі не развязаць гэтую праблему, то пагроза для свабоднага перамяшчэння будзе толькі расці", - заявіў ён.

Пры гэтым асноўнай праблемай, паводле ягоных слоў, з'яўляецца не наплыў мігрантаў, які можа перашкодзіць свабоднаму перамяшчэнню, а адсутнасць салідарнасці дзеля прыняцця агульных правілаў развязання крызісу.

"Цяпер мы бачым эгаізм замест супольнага еўрапейскага падыходу", - сказаў Шульц, нагадаўшы, як два месяцы таму еўрапейскія лідары цэлую ноч абмяркоўвалі пераразмеркаванне ўсяго 40 тысяч уцекачоў.

"Будзем сумленныя, цяпер знакавы момант для ЕЗ. Калі мы не адкажам на гэты выклік, калі не будзе супольнай пастановы, паглыбленне расколу з'яўляецца рызыкай, якую нельга выключаць", - заявіў прэзідэнт Еўрапарламента.

Варта адзначыць, што пра пагрозу для Шэнгенскага пагаднення гаварыў і Віктар Орбан, праўда, у іншым кантэксце. Паводле ягоных слоў, пытанне не ў квотах, якія, на ягоную думку, толькі заахвочваюць міграцыю, а ў патрэбе жорсткага кантролю на мяжы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках