5 траўня 2024, Нядзеля, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч: Пасля матчу з гішпанцамі беларусы паверылі ў свае сілы

3
Аляксандр Хацкевіч: Пасля матчу з гішпанцамі беларусы паверылі ў свае сілы
Аляксандр Хацкевіч

Цяпер беларуская нацыянальная каманда ў футболе гатовая гуляць з кожным спаборнікам.

Галоўны трэнер каманды Беларусі Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай матчу кваліфікацыі EURO-2016 супраць каманды Украіны, заявіў, што падапечныя ў двубоі з гішпанскай дружынай здабылі ўпэўненасць, якой ім не ставала, піша "Прессбол".

- Ці гатовыя вы цвёрда прыняць страту нават тэарэтычных шанцаў на трэцяе месца ў суботу?

- Я не думаю пра гэта. Нам патрэбная перамога, украінцам патрэбная перамога. Нічыя не задаволіць нікога.

Але нават калі саступім, наступныя матчы каманды не будуць прахаднымі, на тое яна і каманда.

- Вы шчыра верыце ў перамогу?

- Вядома. І хлопцы ў яе вераць. Пасля матчу з гішпанцамі беларусы паверылі ў свае сілы і гатовыя гуляць з кожным спаборнікам і перамагаць яго.

Матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы супраць каманды Украіны пройдзе 5 верасня ў Львове на "Арэне-Львоў" (пачатак гульні - а 19.00 паводле беларускага часу), паядынак з камандай Люксембурга адбудзецца 8 верасня на "Барысаў-Арэне" (пачатак гульні - а 21.45 паводле беларускага часу). Абедзве сустрэчы будуць паказаныя ў жывым эфіры тэлеканала "Беларусь 2".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках