26 красавiка 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматпавярховік у менскай Серабранцы будавалі з парушэннем закона

9
Шматпавярховік у менскай Серабранцы будавалі з парушэннем закона

Менгарвыканкам прызнаў, што будаўніцтва дома на скрыжаванні вуліц Васняцова і Пляханава праводзілася са шматлікімі парушэннямі нормаў заканадаўства.

Аб гэтым паведамляецца ў лісце сталічнай адміністрацыі жыхарам пасёлка «Заходні», што ў Заводскім раёне Менска. Ліст стаў рэакцый гарадскіх уладаў на зварот мясцовых жыхароў, які падпісалі больш за 500 грамадзян, у адміністрацыю Лукашэнкі.

Прынамсі, прызнана, што будаўніцтва двух 19-ці павярховых дамоў парушае:

- Рэгламенты Генеральнага плана горада Менска;

- Зацверджаны праект дэталёвага планавання гэтай тэрыторыі (у адпаведнасці з ім, можна будаваць толькі два 9-ці павярховыя дамы);

- Пабудаваныя кацельня, аўтастаянка і дзіцячая пляцоўка часткова знаходзяцца ў ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне (124 ЛР), якая з'яўляецца скверам, дзе забаронена размяшчэнне капітальных аб'ектаў усіх тыпаў будаўніцтва.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя тройчы адхіляла ўзгадненне новага праекту дэталёвай планіроўкі, які быў прызваны ўзаконіць пабудаваны з парушэннем заканадаўства і нормаў 19-ці павярховы дом і дазволіць будаўніцтва на другой пляцоўцы.

Мясцовыя жыхары працягваюць змагацца супраць незаконнай будоўлі. Так, пры падтрымцы ГА «Экадом», 27 жніўня 2015 года былі пададзеныя два пазовы ў суды Менска. Адзін пазоў накіраваны ў суд Фрунзенскага раёна з просьбай прыпыніць дзейнасць па ўзвядзенню жылых дамоў, адказчык - «Атлант-М Буд». Другі - у суд Цэнтральнага раёна Менска з просьбай скасаваць заключэнні Галоўдзяржбудэкспэртызы, якая ўзгадніла праекты гэтых жылых дамоў.

«Мясцовыя жыхары даўно паказвалі на шматлікія парушэнні заканадаўства падчас гэтага будаўніцтва, цяпер факты парушэнняў прызнаныя Менгарвыканкамам. Аднак, гарадскія ўлады бяздзейнічаюць, не прымаючы крокаў ні да ліквідацыі парушэнняў, ні да развязання пытання на другой пляцоўцы пад будаўніцтва. У той жа час Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь робіць уплыў на Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб атрымаць станоўчае заключэнне. І гэта пры тым, што Мінпрыроды ўжо тройчы (!) адхіляла праект праз парушэнні. Мы бачым класічнае лабіяванне забудоўшчыкам сваіх інтарэсаў: гарадская пракуратура г. Менска замарожвае будоўлю - забудоўшчык знаходзіць падтрымку Генеральнай пракуратуры, Мінпрыроды не ўзгадняе праект - забудоўшчык знаходзіць падтрымку ў Рэспубліканскім архітэктурна-горадабудаўнічым савеце пры Мінархітэктуры», - сказаў Дзяніс Кобрусеў, каардынатар грамадскай кампаніі «Генплан - для менчукоў».

«Менгарвыканкам прызнаў грубыя парушэнні падчас будаўніцтва «Атлант-М Буд» 19-ці павярховага дома, і, нарэшце звярнуў увагу на сур'ёзныя праблемы ў экалагічным калідоры 1-га парадку праз будаўнічую дзейнасць. Але, чамусьці, ведаючы аб усіх парушэннях, не ўжывае захадаў да іх ліквідацыі, і не забірае ў забудоўшчыка, які парушае нормы, другі ўчастак пад будаўніцтва. З ліста вынікае, што толькі Міністэрства прыродных рэсурсаў абараняе нашы правы на спрыяльнае асяроддзе пражывання (не ўзгадняе праект з парушэннямі). Самім адказам гарадской адміністрацыі мы не задаволеныя, бо з яго не відаць ніякіх пастаноў ні па адхіленні ПДП, ні аб тым аб'екце, які збіраюцца размяшчаць на другой пляцоўцы», - сказаў Уладзімір Зіневіч, прадстаўнік ініцыятыўнай групы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках