5 траўня 2024, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз крызіс расейцы адмаўляюцца ад тураў за мяжу

4
Праз крызіс расейцы адмаўляюцца ад тураў за мяжу

У Расеі зафіксавалі рэкордны за 20 гадоў спад турыстычнай плыні.

Паводле апублікаваных Растурызму статыстычных звестак, у першым паўгоддзі 2015 за мяжу выехала на 33,8% расейскіх турыстаў менш, чым за той жа перыяд мінулага года. Са слоў прэс-сакратара Расейскага звязу туріндустрыі (РЗТ) Ірыны Цюрынай, спад стаў самым вялікім за апошнія 20 гадоў, піша РБК.

«Мы назіраем статыстыку турызму з 1995 года. Такога моцнага падзення не было ні ў крызіс 1998 года (тады выезд з мэтай турызму скараціўся на 24,4%), ні ў 2009 годзе (мінус 22,6%)», - цытуе «Інтэрфакс» словы Цюрынай.

Паводле звестак абноўленай статыстыкі, агульны выезд за мяжу грамадзян Расеі склаў за першае паўгоддзе 2015 16 400 000 паездак, скараціўшыся на 24% да аналагічнага перыяду мінулага года, выезд з мэтай турызму ўпаў на 33,8%, да 5,4 млн паездак.

Са слоў Цюрынай, удзельнікі рынка ацэньваюць падзенне сваіх аб'ёмаў з-за крызісу і паслаблення рубля ў 30-50%.

У панядзелак 24 жніўня, калі курс еўра падымаўся вышэй за адзнаку 83 руб, попыт расейцаў на турыстычныя паездкі практычна ва ўсіх накірунках упаў да нуля. «Попыт абрынуўся практычна да нуля, ніхто нічога ўжо не купляе», - ахарактарызавала тады Цюрына сітуацыю на турыстычным рынку ў панядзелак.

Акрамя таго, у траўні-чэрвені 2015 удзельнікі рынку зафіксавалі падзенне выязнога турызму практычна ва ўсіх кірунках, за выключэннем егіпецкага, які паказаў14-адсоткавы рост.

Значна скарацілася плынь расейцаў у Турцыю: у траўні 2015 падзенне склала 28%, а ў чэрвені - 19% да адпаведных перыядаў папярэдняга года. Турплынь у Гішпанію за гэтыя месяцы скарацілася на 30 і 47% адпаведна, на кіпрскім кірунку падзенне склала 20 і 24%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках