16 траўня 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет Федэрацыі Расеі дазволіў Пуціну выкарыстоўваць войскі ў Сірыі

41
Савет Федэрацыі Расеі дазволіў Пуціну выкарыстоўваць войскі ў Сірыі
Фота: mk.ru

Савет Федэрацыі на пасяджэнні, якое прайшло ў закрытым рэжыме, даў згоду на прымяненне Узброеных сіл Расеі за мяжой.

Сенатары аднагалосна прагаласавалі за выкарыстанне ўзброеных сіл Расеі за мяжой, паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расеі Сяргей Іваноў. Ён удакладніў, што пытанне аб выкарыстанні ВС РФ за мяжой, якое разглядалася ў Савеце Федэрацыі, тычыцца Сірыі, паведамляе РІА «Новости».

З ягоных слоў, прэзідэнт Сірыі Башар Асад звярнуўся да Расеі з просьбай аб аказанні вайсковай дапамогі.

Іваноў падкрэсліў, што гаворка пры гэтым ідзе выключна аб аперацыі ВПС. Выкарыстанне наземных войскаў выключана.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках