19 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтаткевіча, Някляева і Лябедзьку аштрафавалі за акцыю на плошчы Свабоды

12
Cтаткевіча, Някляева і Лябедзьку аштрафавалі за акцыю на плошчы Свабоды

Мікалая Статкевіча аштрафавалі на 9 мільёнаў рублёў, Анатоля Лябедзьку - на 7,2 мільёна. Уладзіміру Някляеву прысудзілі 3,6 млн рублёў штрафу.

Экс-кандыдат і былы палітвязень Мікола Статкевіч аштрафаваны судом Цэнтральнага раёна Менска на 50 базавых адзінак (9 млн рублёў). Палітык атрымаў штраф за «сход выбарцаў», які прайшло 23 верасня на плошчы Свабоды ў Менску і сабраў блізу 1000 чалавек, піша "Наша ніва".

Сам былы палітвязень ў суд не з’явіўся, заявіўшы, што позва аформленая неналежным чынам.

Нагадаем, што за сустрэчу з выбарцамі, якая прайшла каля ГУМа 10 верасня, яму прызначылі штраф – 7,2 млн рублёў.

Анатоль Лябедзька, якога судзілі за гэтую ж акцыю ў іншым кабінеце, пракаментаваў так: «Пасля 4 кастрычніка будуць усіх арыштоўваць».

Самому старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі прысудзілі два штрафы: за пікет 16 верасня - 5,4 млн рублёў, за акцыю 23 верасня - 1,8 млн. Уладзіміру Някляеву прысудзілі 3,6 млн рублёў штрафу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках