29 красавiка 2024, панядзелак, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі замежны гандаль працуе ў мінус

3
Беларускі замежны гандаль працуе ў мінус

Адмоўнае сальда склала амаль 1,5 млрд даляраў.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў Беларусі за студзень-жнівень 2015 вырасла да 1 млрд 454,6 млн даляраў ЗША з 1 млрд 365,1 млн даляраў у студзені-ліпені, піша БелаПАН.

У студзені-жніўні 2014 адмоўнае сальда складала 1 млрд. 700,8 млн даляраў.

Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, замежнагандлёвае абарачэнне таварамі за студзень-жнівень 2015 года склала 38 млрд. 211,6 млн даляраў. Гэта на 26% менш, чым у студзені-жніўні 2014 года. Экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 скараціўся на 26,4% (да 18 млрд 378,5 млн даляраў), імпарт - на 25,6% (да 19 млрд 833,1 даляраў).

Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені-жніўні 2015 паменшыўся на 35,4% (да 9 млрд 333 млн даляраў), імпарт - на 25% (да 12 млрд 96,2 млн даляраў). Агульнае тавараабарачэнне з краінамі СНД скарацілася на 29,9% (да 21 млрд 429,2 млн даляраў). Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 2 млрд 763,2 млн даляраў (у студзені-жніўні 2014 - 1 млрд 682,6 млн даляраў).

Экспарт тавараў у Расею за восем месяцаў гэтага года знізіўся на 33,2% і склаў 6 млрд 889,5 млрд даляраў, імпарт - на 23,2% да 11 млрд 344,8 млн даляраў. Сальда, як і ў студзені-жніўні 2014 года, было адмоўным (4 млрд 455,3 млн і 4 млрд 460,9 млн даляраў адпаведна). Агульнае тавараабарачэнне з Расеяй ацэньваецца Белстатам як 18 млрд 234,3 млн даляраў (на 27,3% менш).

Экспарт у краіны Еўрапейскага Звязу скараціўся на 20,4% да 6 млрд 139,7 даляраў, імпарт - на 39,5% да 3 млрд 764,1 млн даляраў. Тавараабарачэнне знізілася на 29% да 9 млрд 903.8 млн даляраў. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕЗ у студзені-жніўні 2015 было станоўчае - 2 млрд 375,6 млн даляраў (у студзені-жніўні 2014 - 1 млрд 490,7 млн).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках