Пратэстоўцы фермеры прыгналі ў Парыж 1300 трактароў
4- 4.09.2015, 10:58
- 28,264
Сотні французскіх фермераў вывелі больш за 1300 трактароў на вуліцы ў цэнтры Парыжа ў знак пратэсту супраць падзення сваіх даходаў.
Зніжэнне коштаў на малако і мяса ў Еўропе і свеце адчувальна ўдарыла па французскім аграсэктары. Французскія фермеры сутыкаюцца з жорсткай коштавай пазіцыяй канкуруючых паміж сабой у раздробленых сетках, а таксама пакутуюць ад расейскага эмбарга на імпарт прадуктаў харчавання з ЕЗ, паведамляе руская служба Бі-бі-сі.
Пратэстоўцы фермеры ставяць перад сабой задачу аказаць максімальны націск на левацэнтрысцкі ўрад прэзідэнта Франсуа Аланда.