Курс еўра ў Расеі перавысіў 75 рублёў
2- 4.09.2015, 11:10
- 8,353
Курс еўра пры адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы вырас на 48 капеек і склаў 75,27 рубля.
Даляр умацаваўся на 41 капейку да 67,61 рубля.
Пра гэта сведчаць звесткі біржы. Паслабленне расейскай валюты звязанае са зніжэннем коштаў нафты, піша Lenta.ru.
На лонданскай біржы ICE барэль Brent патаннеў на 1,78 адсотка да 49,80 даляра.