Навукоўцы стварылі амалоджваючы шакалад
6- 4.09.2015, 15:52
- 13,972
Шакалад можа быць не толькі смачным, але і амалоджваючым, сцвярджаюць навукоўцы Кембрыджскага ўніверсітэта.
І ў доказ гэтаму стварылі шакалад, які здольны прыпыніць старэнне скуры, піша mignews.ru.
Шакалад дзейнічае, як антыаксідант, дзякуючы ўтрыманню вялікай колькасці поліфенолаў какава і антыаксіданта астаксанціна. Так, плітка шакаладу вагой 7,5 г утрымлмвае столькі ж астаксанціна, колькі і філе ласося, а поліфенолаў у какава не менш, чым у 100 г цёмнага шакаладу. Гэтыя рэчывы здольныя эфектыўна папярэджваць працэс старэння скуры, што і было даказана ў праведзеных даследаваннях.
Пасля заканчэння клінічных выпрабаванняў навукоўцы даследавалі біямаркеры скуры ў добраахвотнікаў, якія штодня цягам месяца ўжывалі шакалад. Біямаркеры добраахвотнікаў 50-60 гадоў паказалі ўзровень 20-30-гадовых. Гэта сведчыць аб паляпшэнні фізіялогіі скуры і запаволенні працэсу старэння і стварэння маршчын. Такі эфект стаў магчымы ў выніку павелічэння ў арганізме канцэнтрацыі антыаксідантаў і ўзмацнення прытоку крыві да скуры.
Да афіцыйнай прэзентацыі шакаладу на канферэнцыі Global Food Innovation Summit, якая пройдзе ў Лондане ў сакавіку, кошт шакаладу не выдаецца. Але нават пасля гэтага наўрад ці "шакалад маладосці" будзе даступны ў шырокім продажы.