26 красавiка 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Расеі ў жніўні пабіла пяцігадовы рэкорд

Інфляцыя ў Расеі ў жніўні пабіла пяцігадовы рэкорд

Інфляцыя ў Расеі паскорылася ў жніўні да 15,8% гадавых, склаўшы за месяц 0,4%, сведчаць звесткі Расстата.

Апошнім разам жнівеньская інфляцыя была вышэйшай за гэтую велічыню пяць гадоў таму, паведамляе расейская служба BBC.

Мінэканамразвіцця прагназавала інфляцыю ў жніўні, калі традыцыйна сезоннае патанненне плодаагародніннай прадукцыі запавольвае рост коштаў, на ўзроўні 0-0,1%.

Хутчэй за ўсё інфляцыя расла ў Камчацкім краі, дзе ў жніўні прырост коштаў дасягнуў 1,4%. Разам з тым у 14 рэгіёнах Расеі адзначалася зніжэнне коштаў на 0,1-0,8%.

У параўнанні са жніўнем мінулага года, з прадуктаў харчавання больш за ўсё падаражэлі крупы і бабовыя (43,4% гадавога росту), цукровы пясок (36,9%), рыба і морапрадукты (29%).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках