27 красавiка 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мемарыял» аштрафаваны за парушэнне закону аб замежных агентах

1
«Мемарыял» аштрафаваны за парушэнне закону аб замежных агентах

Суд аштрафаваў расейскі праваабарончы цэнтр на 600 000 расейскіх рублёў за парушэнне закону аб замежных агентах.

4 верасня ў 10 гадзін раніцы ў судовым участку №423 Цвярскога раёна Масквы (3-ці Самацёчнага завулак, д.12) разгледжаныя два адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» аб парушэнні закона аб НКА - замежных агентах (часткi 2 артыкула 19.34 КаАП за распаўсюд матэрыялаў без маркіроўкі), накіраваныя туды Раскамнаглядам, піша сайт ПЦ «Вясна».

Суд аштрафаваў праваабарончы цэнтр на 600 000 руб. за парушэнне закона аб замежных агентах - за адсутнасць маркіроўкі «замежнага агента» на двух матэрыялах, размешчаных на сайце міжнароднага таварыства «Мемарыял».

30 чэрвеня ПЦ «Мемарыял» атрымаў ад Міністэрства юстыцыі папярэджанне аб тым, што, у парушэнне палажэнняў закона аб некамерцыйных арганізацыях, ПЦ «Мемарыял» не паставіў маркіроўку «замежны агент» на двух матэрыялах - «11 чэрвеня. Даклад Кірылы Веліканава і абмеркаванне» і «Грамадства можа перарадзіцца».

Абодва гэтыя матэрыялы размешчаныя на сайце Міжнароднага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства «Мемарыял», падрыхтаваныя супрацоўнікамі Міжнароднага «Мемарыяла», прысвечаныя мерапрыемствам, якія праводзіў (як арганiзацыя) Міжнародны «Мемарыял». У гэтых мерапрыемствах не ўдзельнічалі прадстаўнікі ПЦ «Мемарыял», ні ад арганізацыі, ні ў асабістай якасці.

«Хоць 21 ліпеня 2014 г ПЦ «Мемарыял» і быў прымусова ўключаны Мінюстам у «рэестр арганізацый, якія выконваюць функцыі замежнага агента», з гэтага ніякім чынам не вынікала, што мы павінны ставіць таўро «замежны агент» на матэрыялы ІНШЫХ арганізацый, - каментуе старшыня Рады ПЦ «Мемарыял» Аляксандр Чаркасаў. - Адбыўшаяся відавочная памылка ўжывання права толькі падкрэслівае, зрэшты, неправавы характар самога «закона аб замежных агентах». Мы напісалі пра гэта ў Мінюст. Адказу не было».

Праз месяц ПЦ «Мемарыял» атрымаў ліст з Раскамнагляду. Прадстаўнікоў нашай арганізацыі запрашалі на складанне адміністрацыйных пратаколаў у сувязі з тым жа «парушэннем» закона аб замежных агентах. Юрыст ПЦ «Мемарыял» Кірыл Карацееў падрыхтаваў на гэта пісьмовыя пярэчанні.

Аднак 13 жніўня пратаколы складзеныя не былі. Прадстаўнікі «Мемарыялу» патлумачылі супрацоўніку Раскамнагляду, што ПЦ «Мемарыял» і Міжнародны «Мемарыял» - дзве розныя арганізацыі, дзве розныя юрыдычныя асобы; што ў рэестр «агентаў» запісалі першую, а сайт належыць - другой; што мерапрыемствы, пра якія ідзе гаворка, да ПЦ «Мемарыял» не маюць ніякага дачынення і т. п.

На наступны дзень, 14 жніўня, пратаколы ў дачыненні да ПЦ «Мемарыял» усё ж былі складзеныя. «Сапраўды, «падобнае лечыцца падобным», і адзін чыноўны ляпсус паспрабавалі выправіць іншым, яшчэ больш дзікім, - тлумачыць Чаркасаў. - У тэксты пратаколаў проста дадалі новыя «доказы» таго, што дзве розныя юрыдычныя асобы - ПЦ «Мемарыял» і Міжнародны «Мемарыял», - гэта амаль адна і тая ж юрыдычная асоба, і першая павінна «таўраваць» матэрыялы другой. ПЦ (аб'яднанне фізічных асоб) уваходзіць у ММ (у аб'яднанне арганізацый). ПЦ працуе «ў цесным кантакце» з ММ і рэгулярна рабіў перад ім справаздачу. ПЦ і ММ маюць падобныя кантактныя звесткі і падобныя лагатыпы. Нарэшце, старшыня Рады ПЦ «Мемарыял» Чаркасаў уваходзіць у склад праўлення «Міжнароднага Мемарыялу». Відавочную недарэчнасць гэтых «аргументаў» адлюстраваў у сваіх заўвагах да пратаколаў юрыст Максім Крупскі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках