Ва Украіне ўзнагародзілі беларускіх добраахвотнікаў
5- 4.09.2015, 19:44
- 10,325
Сёння шэраг беларусаў з розных валанцёрскіх батальёнаў атрымалі ўзнагароды ад украінскай царквы і народа Украіны.
Пра гэта паведамляе Аб'яднанне Патрыётаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай старонцы "Фэйсбук".
"З тактычнай групы "Беларусь" атрымалі медаль "За ахвярнасць і любоў да Украіны": "Беларус", "Док", "Леў"; пасмяротна атрымалі ўзнагароду: "Тарас" Алесь Чаркашын, "Кекс" Віталь Целяжэнка.
Прадстаўнікі УПЦ на цырымоніі падкрэслілі значны ўклад беларускіх добраахвотнікаў у барацьбу за незалежнасць Украіны. Было адзначана, што гэта агульная барацьба, за вашу і нашу вольнасць!" - гаворыцца ў паведамленні.