20 красавiка 2024, Субота, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Бэльгіі: Еўрапейскі Звяз не абмяркоўвае зняцце санкцый з уладаў Беларусі

МЗС Бэльгіі: Еўрапейскі Звяз не абмяркоўвае зняцце санкцый з уладаў Беларусі

На нефармальным пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін-чальцоў ЕЗ абмяркоўваліся стасункі з усходнімі партнёрамі супольнасці, у тым ліку з Беларуссю.

Брусэль пакуль не абмяркоўвае зняццё санкцый супраць афіцыйнага Менска, час на гэта ёсць да канца года. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Бэльгіі Дыдзье Рэйндэрс, піша РІА "Новости".

"Цяпер мы толькі ацэньваем сітуацыю. У тым, што тычыцца Беларусі, мы адзначаем некаторыя крокі, такія як вызваленне зняволеных. Мы віталі гэта вызваленне. Але мы не прасунуліся далей, у тым ліку ў дачыненні да санкцый. У гэтых дачыненнях тэрміны мінаюць ў канцы года , паглядзім, якімі будуць прапановы Еўракамісіі", - сказаў Дыдзье Рэйндэрс журналістам пасля міністэрскага пасяджэння.

Ён адзначыў, што ў ЕЗ "будзе магчымасць вярнуцца да гэтага пытання", не выключыўшы, што абмеркаванне можа адбыцца пасля выбараў прэзідэнта ў краіне. "У кожным выпадку да канца года ў нас будзе магчымасць гэта абмеркаваць. Але я ўжо цяпер вітаю зробленыя намаганні", - сказаў Рэйндэрс.

Кіраўнік МЗС старшыні ў ЕЗ Люксембурга Жан Асэльборн таксама паведаміў, што зняцце санкцый з уладаў Беларусі не абмяркоўвалася. "Не, не", - адказаў ён на адпаведнае пытанне. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ЕЗ ужо выключыў з санкцыйных спісаў некалькі чалавек.

Санкцыі супраць уладаў Беларусі былі ўведзеныя амаль дзесяць гадоў таму і ў кастрычніку 2014 падоўжаныя да 31 кастрычніка 2015 года, што ЕЗ звязаў з абвінавачваннямі ў значным парушэнні правоў чалавека ў краіне і ў незахаванні вяршэнства права і прынцыпаў дэмакратыі. Санкцыі ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і абсталявання для праваахоўных органаў, а таксама замарозку актываў і забарона на ўезд у ЕЗ асобам, якіх Еўразвяз уважае за адказных за парушэнні правоў чалавека. Акрамя таго, замарожаныя актывы шэрагу юрыдычных асоб. У пачатку жніўня ЕЗ выключыў 24 чалавекі са спісу індывідуальных санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках