2 траўня 2024, Чацвер, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдавец Forbes прадае свае СМІ ў Расеі

3
Выдавец Forbes прадае свае СМІ ў Расеі
АЛЯКСАНДР Фядотаў
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Нямецкі медыяхолдынг Axel Springer сыдзе з расейскага рынку.

Пра тое, што ўгода знаходзіцца ў фінальнай стадыі і будзе ліквідаваная найбліжэйшым часам, РБК распавялі два кіраўнікі буйных медыяхолдынгаў і адзін федэральны чыноўнік.

Што пакупніком расейскіх актываў нямецкага холдынгу Axel Springer стаў Аляксандр Фядотаў, уладальнік Artcom Media Group (часопісы L`Officiel, SNC, Port і іншыя), ведае суразмоўца РБК, знаёмы з ходам перамоваў, і пацвярджае крыніца, блізкая да пакупніка.

Гаворка ідзе аб продажы 80% Axel Springer Russia (часопісы Forbes, OK!, GEO і іншыя), астатнія 20% могуць перайсці цяперашняму генеральнаму дырэктару кампаніі Рэгіне фон Флемінг, распавёў адзін з суразмоўцаў, блізкі да Artcom Media Group. Што менавіта Рэгіна фон Флемінг вяла ад Axel Springer перамовы аб продажы расейскіх актываў, ведаюць некалькі суразмоўцаў РБК на медыярынку.

Суму ўгоды крыніцы не называюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках