26 красавiка 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч салідарнасці: Украіна-Беларусь - 3:1

40

Адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2016 у Львове стаў дэманстрацыяй беларуска-ўкраінскай салідарнасці.

Зборная Беларусі пацярпела паразу ад каманды Украіны ў гасцявым адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2016 - 1:3. Наша каманда страціла шанцы прабіцца ў фінальную частку кантынентальнага форуму, паведамляе «Прессбол».

На матч прыехала блізу тысячы беларускіх заўзятараў. Пасля цёплага прыёму ўкраінскіх фанатаў у Барысаве летась, такая ж атмасфера чакалася і ў Львове.

У пачатку матчу беларусы і ўкраінцы вывесілі вітальныя банеры: беларусы - з украінскім «Трызубам», украінцы - з «Пагоняй». На трыбунах таксама з'явіліся беларускія банеры «Тримайтесь, брати». Агулам атмасфера на матчы была вельмі цёплая: заўзятары пераклікаліся патрыятычнымі лозунгамі і спявалі вядомую песню пра расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Журналісты назвалі абедзве сустрэчы зборных Украіны і Беларусі матчамі салідарнасці.

Украіна - Беларусь - 3:1

Суддзя: - Ліран Ліані (Ізраіль).

Украіна: Пятаў - Федэцкі, Хачарыдзі, Ракіцкі, Шаўчук - Ротань (к), Гармаш, Сцепаненка - Ярмоленка, Кравец, Канаплянка.

Запасныя: Бойка, Шаўчэнка, Маразюк, Кучар, Піляўскі, Цімашчук, Маліноўскі, Гусеў, Малышаў, Рыбалка, Будкоўскі, Гладкі.

Беларусь: Гарбуноў - Шытаў, Мартыновіч (к), Філіпенка, М. Валадзько - Маеўскі, Сівакоў - Калачоў, Глеб, Стасевіч - Карніленка.

Запасныя: Жаўноў, Чэрнік, Бягуноў, Драгун, Брэсан, Кісляк, Няхайчык, Гардзяйчук, Сігневіч.

Галы: 1:0 - Кравец (7, пас - Пятов). 2:0 - Ярмоленка (30, пас - Шаўчук). 3:0 - Канаплянка (40, з пенальці за фол Сівакова). 3:1 - Карніленка (61, з пенальці за фол Хачарыдзі).

Папярэджанні: Гармаш (14), Сівакоў (40), Хачарыдзі (61), Ратань (64), Мартыновіч (79).

Выдаленне: Гармаш (92+, другая жоўтая картка).

Перад матчам ў Львове адбыўся марш беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў. Удзельнікі маршу спявалі песні і скандавалі патрыятычныя лозунгі. Беларусы размахвалі бел-чырвона-белымі сцягамі. Фанаты разгарнулі велізарную расцяжку з надпісам «Братэрства сумлення», упрыгожаную нацыянальнай сімволікай абедзвюх краін. Сярод лозунгаў былі найбольш папулярныя пра прэзідэнта Расеі і слоган «Разам назаўжды».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках