2 траўня 2024, Чацвер, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Таджыкістане адбыўся яшчэ адзін напад на супрацоўнікаў міліцыі

У Таджыкістане адбыўся яшчэ адзін напад на супрацоўнікаў міліцыі

Увечары 5 верасня на ўездзе ў Душанбэ невядомыя са зброяй атакавалі пост ДАІ.

Увечары 5 верасня на ўездзе ў Душанбэ невядомыя са зброяй атакавалі пост ДАІ.

Пра гэта паведамляе «Радио Озоди» са спасылкай на неназваную крыніцу.

Пост, на які адбыўся напад, размешчаны на ўездзе ў сталіцу Таджыкістана з боку горада Вахдат, дзе напярэдадні расстралялі міліцыянтаў.

Забіты адзін супрацоўнік МУС, некалькі параненыя, паведамляе ТАСС са спасылкай на МУС Таджыкістана.

Тыя, хто нападаў з'ехалі на машыне ў Вахдат. Іх пераследуюць сілавікі.

Напярэдадні раніцай у Душанбэ і Вахдат (20 км на ўсход ад Душанбэ) адбыліся, паводле апошніх звестак, тры ўзброеныя напады на супрацоўнікаў праваахоўных органаў Таджыкістана. Загінулі, паводле розных звестак, восем або дзевяць міліцыянтаў. Трыццаць два чалавекі з ліку тых, хто нападаў затрыманыя, 13 забітыя. Канфіскавана больш за 500 адзінак зброі і боепрыпасаў.

Паводле звестак МУС Таджыкістана, нападамі кіраваў намеснік міністра абароны Абдухалім Назарзода, напярэдадні зняты з пасады. Ён і астатнія выжылыя чальцы групы схаваліся ў раёне Раміцкай цясніны недалёка ад Вахдат. Яны аточаныя.

Меры бяспекі ў Таджыкістане былі ўзмоцненыя.

Назарзода - сябр забароненай уладамі Таджыкістана Партыі ісламскага адраджэння. Падчас грамадзянскай вайны ў 1990-я гады ён быў камандзірам ў сілах Аб'яднанай таджыкскай апазіцыі (прыхільнікі ісламізацыі, якім супрацьстаяў «Народны фронт», які падтрымліваецца будучым прэзідэнтам Эмамалі Рахмонам).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках