2 траўня 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія вайсковыя караблі падышлі да межаў ЗША

8
Кітайскія вайсковыя караблі падышлі да межаў ЗША

Кітай накіраваў свае караблі да амерыканскіх берагоў пасля вайсковых вучэнняў з Расеяй.

Караблі вайскова-марскіх сіл Народна-вызваленчага войска Кітая, упершыню ў гісторыі пабылі ля ўзбярэжжа амерыканскага штата Аляска ў Берынгавым моры, прайшлі па незвычайнай траекторыі праз тэрытарыяльныя воды ЗША, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на The Washington Post.

Вайсковы прадстаўнік Злучаных Штатаў, які пажадаў застацца невядомым, сказаў выданню, што групоўка з пяці кітайскіх вайсковых караблёў "прайшла прыкладна за 12 марскіх міль ад Алеўцкіх выспаў" пасля расейска-кітайскіх сумесных вайсковых вучэнняў.

Крыніца адзначае, што ніякіх палажэнняў міжнароднага права караблі не парушылі. Ён параўнаў такое перасоўванне кітайскіх караблёў з траекторыяй руху ВМС ЗША ў Армузскім праліве ля ўзбярэжжа Ірана.

Афіцыйны прадстаўнік амерыканскіх ВМС камандэр (капітан другога рангу) Біл Урбан падкрэсліў, што кітайскія караблі ўжо выйшлі ў Ціхі акіян. Новай інфармацыі аб далейшых рухах кітайскіх караблёў яны даваць не збіраюцца. Выданне адзначае, што для ўзброеных сіл ЗША гэтая сітуацыя, імаверна, ужо вычарпаная.

15 чэрвеня паведамлялася, што вайсковыя чыноўнікі Кітая і ЗША падпісалі дакумент аб механізме ўзаемадзеяння ў вайсковай сферы.

Раней Кітай на грандыёзным парадзе прадэманстраваў супрацькарабельную балістычную ракету сярэдняй далёкасці Дунфэн-21Д, якую назваў "забойцам амерыканскіх авіяносцаў".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках