25 красавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пералом

61
Пералом
ФОТА: CHARTER97.ORG

Сітуацыя ў Беларусі змянілася - упершыню за пяць гадоў з'явіліся надзеі на перамены.

19 снежня, 2010 у Беларусі наступіла ноч, даўжынёй у гады. Амаль 1000 арыштаваных, усе лідары ў турмах, катаванні, страх, пераслед, масавы ад'езд людзей з краіны, выбух у метро, здушэнне нават самых бяскрыўдных пратэстаў, спробы спецслужбаў узяць пад татальны кантроль усё - ад апазіцыйных партый да незалежных СМІ.

Да 2010 года захоўвалася хоць нейкая магчымасць легальных дзеянняў, хоць і забівалі, саджалі, закрывалі, фальсіфікавалі. Але рукі не так былі звязаны, не ўсім яшчэ пазатыкалі раты. Апошнія пяць гадоў увойдуць у гісторыю Беларусі, мабыць, як самыя цяжкія, у тым ліку - праз іх пустату.

Але сцэнары спецслужбаў часта правальваюцца ў момант, калі, здавалася б усё «схоплена». Псеўдавыбары 2015 павінны былі стаць кульмінацыяй, трыумфам той зачысткі, якую КДБ пачаў падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў.

І, сапраўды, завязка спектакля так і выглядала: пра свае прэзідэнцкія «амбіцыі» заявілі блізу двух дзесяткаў кандыдатаў з ліку вядомых палітычных маргіналаў і гарадскіх вар'ятаў. Амбіцыі прымусілі заявіць пра свой удзел у кампаніі і дэмакратычнага палітыка – старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. На фоне вайны ва Украіне, калі «стабільнасць» на Захадзе пачынаюць ставіць вышэй прынцыпаў, у дыктатарскай Беларусі складвалася цалкам ідылічная перадвыбарная карцінка. Пагроза прызнання выбараў Лукашэнкі станавілася цалкам рэальнай, асабліва калі ўлічыць, што акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў кандыдатамі нават не планаваліся.

Але людзей не падманеш. Пасля 20 гадоў несумленных маніпуляцый наіўных у Беларусі практычна не засталося. А ўжо пасля таго, як Лукашэнка прадэманстраваў на што гатовы пайсці дзеля ўтрымання ўлады, тым больш. У вачах абывацеля галасаванне на выбарах у Беларусі - гэта нават не глупства. Гэта поўны ідыятызм.

Збор подпісаў за кандыдатаў у поўнай меры паказаў настрой беларусаў. Маргіналы і вар'яты адсеяліся самі, а Анатоль Лябедзька шчыра прызнаўся, што не змог сабраць неабходную колькасць подпісаў праз пасіўнасць выбаршчыкаў.

У выніку астатнія «кандыдаты» апынуліся голымі - стала ясна, што ніхто з тых, хто абвясціў пра збор 100 тысяч подпісаў, уключаючы самога Лукашэнку, нічога не сабраў. Ліпавыя спісы акуратнымі стосамі ім даставілі беспасярэдне з кампетэнтных органаў. Дыктатар не павінен сумаваць падчас спектакля.

Тым часам фінансава-эканамічная катастрофа і безграшоўе прымусілі Лукашэнку вызваліць палітычных зняволеных, якіх ён трымаў, як «заначку», на чорны дзень. Цяпер дыктатар чакае ў абмен на свой «гуманізм» прызнанне і крэдыты з боку Захаду.

Аднак былыя палітвязні паламалі яму ўсю гульню на ўнутраным палітычным полі. Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч здолеў аб'яднаць вакол сябе рэшткі здаровых дэмакратычных сіл і публічна абвясціў: «выбары» ў Беларусі ўжо можна ўважаць сфальсіфікаванымі.

Смеласць Статкевіча ажывіла. І вось паэт Уладзімір Някляеў нарэшце абвясціў, што сышоў з рэжымнай «Гавары праўду», таму што яе кіраўнік Андрэй Дзмітрыеў працуе на спецслужбы, а старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адмовіўся падтрымліваць на выбарах крэатуру КДБ. Увогуле, амаль трылер, дакладней другая яго частка - самая цікавая, калі сілы дабра нарэшце пачынаюць перамагаць сілы зла.

Пра нейкія выбары ў Беларусі стала нават няёмка казаць. Адзін з назіральнікаў АБСЕ, які нядаўна прыбыў у Менск, шчыра прызнаўся мне, што ніколі яшчэ не адчуваў сябе так па-дурному. Навошта прыехаў? За чым назіраць?

За фарсам з удзелам Лукашэнкі, кандыдаткі ад спецслужбаў і засланага казачка?

Проста сорамна назіраць, як некаторыя накшталт як незалежныя журналісты сёння ствараюць бачнасць нейкага выбару ў Беларусі, апісваючы ўсё, што робіць гэтая недарэчная масоўка. Што гэта? Непрафесіяналізм пад маскай непрадузятасці або заказ?

А бо трэба прызнаць, што гэта пералом. Сітуацыя пачынае змяняцца да лепшага. Апазіцыя і народ будуць гэтыя «выбары» байкатаваць або ігнараваць (выбірайце каму што падабаецца), і нават спроба Захаду ўбачыць «прагрэс» у апошняй дыктатуры Еўропы ўжо не гуляе такой вялікай ролі - проста таму што Беларусь мяняецца. Адно з сведчанняў гэтага - братанне беларускіх і ўкраінскіх балельшчыкаў і 35-тысячнае скандаванне «Жыве Беларусь!» у Львове.

Беларусы нарэшце пачынаюць вырашаць самі, як ім жыць і ў якой краіне.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка charter97.org

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках