19 красавiка 2024, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: «Выбараў» у Беларусі няма

5
Павел Севярынец: «Выбараў» у Беларусі няма
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларусь - ключавы пункт рэгіёну.

Лідары апазіцыі ўжо абвясцілі аб тым, што «выбары» ў Беларусі сфальсіфікаваныя. Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец распавёў charter97.org аб далейшых дзеяннях дэмакратычных сіл і патлумачыў, чаму краінам Захаду нельга прызнаваць вынікі выбарчага фарсу.

- Як вы ацэньваеце ход так званай «выбарчай кампаніі»?

- Наша пазіцыя простая і зразумелая: выбараў у Беларусі няма. Інфармацыю пра гэта нам трэба даводзіць да народа - на сустрэчах, з дапамогай інтэрнэту і друкаванай прадукцыі. Гэтую працу апазіцыя павінна весці цяпер і найбліжэйшыя месяцы.

- Якія ацэнкі вынікаў «выбараў» вы чакаеце ад краін Захаду?

- Лідары дэмакратычнай апазіцыі павінны гаварыць аб фальсіфікацыі «выбараў», пра тое, што нельга прызнаваць іх «вынікі» не толькі ў краіне, але і на ўсіх сустрэчах з заходнімі лідарамі, у якіх яны бяруць удзел - у Еўрапейскім парламенце, ПАРЕ, АБСЕ. Еўрапейскіх палітыкаў трэба пераканаць у тым, што сапраўдных «выбараў» у Беларусі не было і няма. Прызнанне іх вынікаў стане катастрофай. Таму дэмакратычныя краіны свету, на нашу думку, павінны заняць цвёрдую і прынцыповую пазіцыю: свабодных выбараў у Беларусі няма і весці размову аб легітымізацыі рэжыму, аб прызнанні вынікаў выбарчага фарсу нельга.

Захад можа, выкарыстоўваючы сітуацыю, якая цяпер складваецца, прымусіць рэжым зрабіць канкрэтныя крокі ў бок дэмакратыі. Неабходныя для гэтага прылады і шырокі спектр рычагоў ціску, якія рэальна працавалі раней, у ЕЗ і ЗША ёсць, патрэбная толькі палітычная воля. Гэта спрацавала, напрыклад, у Польшчы ў часы «Салідарнасці», гэта спрацуе і ў дачыненні да сённяшняй Беларусі. Сітуацыя складаная, але нельга забываць аб тым, што з гістарычнага і геапалітычнага пункту гледжання, наша краіна – ключавы пункт для ўсяго рэгіёну. Перамены ў Беларусі важныя і для Украіны, і для Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках