17 траўня 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія прыпыніла чыгуначнае злучэнне з Нямеччынай

2
Данія прыпыніла чыгуначнае злучэнне з Нямеччынай

Чыгуначнае злучэнне паміж Даніяй і Нямеччынай прыпыненае на нявызначаны час.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на кампанію Дацкія жалезныя дарогі (DSB).

Згодна прадстаўніку кампаніі, "пасажырскія цягнікі ходзяць толькі маршрутам Рэдбю-Путгардэн, дзе знаходзяцца дацкая і нямецкія тэрміналы паромнай пераправы".

Пакуль невядома, калі рух цягнікоў паміж дзвюма краінамі будзе адноўлены, паведаміў прадстаўнік DSB.

Гэтую пастанову праваахоўныя органы Даніі прынялі ў сувязі з тым, што ў апошнія дні з Нямеччыны на тэрыторыю Даніі прыбывае ўсё больш нелегальных мігрантаў, большасць якіх плануюць на пароме трапіць у Швэцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках