4 траўня 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр легендарны музыка Дэвід Боўі

10
Памёр легендарны музыка Дэвід Боўі
Дэвід Боўі
Фота: AP

Брытанскі музыка Дэвід Боўі памёр 10 студзеня на 70-м годзе жыцця.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай у панядзелак, 11 студзеня, на старонцы музыкі ў Facebook.

«Дэвід Боўі пайшоў з жыцця сёння ў атачэнні сваіх сваякоў пасля 18-месячнай барацьбы з ракам. Нягледзячы на тое, што многія захочуць падзяліцца гэтай стратай, мы просім вас паважаць прыватнае жыццё сям'і, якая перажывае гора», - гаворыцца ў паведамленні.

8 студзеня Боўі адзначыў свой 69-ы дзень нараджэння, выпусціўшы новы студыйны альбом Blackstar, піша Lenta.ru.

Дэвід Боўі атрымаў шырокую вядомасць у пачатку 1970-х гадоў дзякуючы сваім музычным эксперыментам, між іншым песні Space Oddity, выпушчанай у 1969 годзе. У 1975-м ён набыў поспех у ЗША з сінглам Fame, напісаным разам з Джонам Ленанам. Боўі таксама супрацоўнічаў з Queen - у суаўтарстве з гуртом ён прэзентаваў трэк Under Pressure, які трапіў на вяршыню брытанскіх і амерыканскіх чартаў. У 1990-х і 2000-х гадах ён працягваў актыўна эксперыментаваць ў музычных жанрах, граючы ў стылях белы соўл, індастрыял, AOR і джангл. У 2002 годзе Боўі заняў 29-е месца ў спісе «100 найвялікшых брытанцаў» паводле версіі канала «Бі-бі-сі».

Музыка актыўна здымаўся ў кіно. Самыя вядомыя фільмы з яго ўдзелам - «Чалавек, які ўпаў на зямлю», «Артур і мініпуты», «Апошняя спакуса Хрыста», «Узорны самец» і «Прэстыж». За ролю ў карціне «Чалавек, які ўпаў на Зямлю» ён атрымаў прэмію «Сатурн». Таксама ў скарбонцы Боўі дзве прэміі «Грэмі» і дзве BRIT Awards.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках