7 траўня 2024, aўторак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Праблем і складанасцяў будзе яшчэ нямала

97
Лукашэнка: Праблем і складанасцяў будзе яшчэ нямала
Фота: RIA Novosti

Дыктатар абяцае беларусам яшчэ нямала праблем і складанасцяў.

«Пры ўсіх праблемах і цяжкасцях, іх будзе яшчэ нямала, нам трэба думаць пра людзей, пра вытворчасць, пра развіццё і займацца абавязковымі рэчамі». Пра гэта 11 студзеня заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага, пішуць «Беларускія навіны».

Дыктатару было пададзена, як бачацца ўраду развіццё эканомікі ў 2016 годзе. Гаворка ішла таксама аб сярэднетэрміновых перспектывах выхаду на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб аналіз перспектыў праводзіўся ў глабальным плане, не абмяжоўваўся адным рынкам і адным кірункам.

Як было паведамлена Лукашэнку, ва ўрада ёсць бачанне розных сцэнарыяў развіцця сітуацыі. Пры падрыхтоўцы аналізу ўлічваліся як мінімум 12 фундаментальных чыннікаў, якія ўплываюць на развіццё эканомікі.

Асобнай тэмай дакладу стала новая праграма з Міжнародным валютным фондам, якую Беларусь разлічвае пачаць у студзені - пачатку лютага 2016 года. Прынцыповыя пытанні ў гэтым кірунку практычна знятыя, заявіў Мацюшэўскі.

Лукашэнка выказаўся за тое, каб абмеркаваць з шырокай экспэртнай супольнасцю Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Такая дыскусія будзе арганізаваная найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках