19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон «Даніэла» абясточыў 80 населеных пунктаў

2
Цыклон «Даніэла» абясточыў 80 населеных пунктаў
Фотa: ukrinform.ru

Праз непагадзь, выкліканую праходжаннем цыклона «Даніэла», у Беларусі было абясточана 80 населеных пунктаў.

Пра гэта паведаміла раніцай 12 студзеня МНС са спасылкай на звесткі ДВА «Белэнэрга», піша БелаПАН.

На 6 гадзін раніцы заставаліся без электразабеспячэння 48 населеных пунктаў у Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай і Менскай абласцях.

Паводле звестак Менскай абласной управы МНС, у 53 населеных пунктах рэгіёну зарэгістравана адключэнне электразабеспячэння: у Любанскім (4 н.п. і малочна-таварная ферма), Слуцкім (33 н.п., 7 МТФ), Салігорскім (8 н.п. , 2 МТФ) і Старадарожскім (8 н.п.) раёнах. На 6 гадзін раніцы заставаліся без электразабеспячэння 39 населеных пунктаў у Любанскім (1 н.п.), Слуцкім (30 н.п., 5 МТФ) і Старадарожскім (8 н.п.) раёнах.

Днём 12 студзеня чакаюцца працяглыя моцныя ападкі (снег, мокры снег, па поўдні мокры снег з дажджом). У многіх раёнах мяцеліца, наліпанне мокрага снегу. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. На поўдні слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні, парывісты, на ўсходзе моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра ад -5 градусаў на поўначы да 5 на поўдні. У Менску працяглыя моцныя ападкі (снег, мокры снег), наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні, парывісты. Максімальная тэмпература паветра ад -1 да +1 градуса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках