18 траўня 2024, Субота, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск перасцярог еўрадэпутатаў ад прадузятасці ў дачыненні да Польшчы

Дональд Туск перасцярог еўрадэпутатаў ад прадузятасці ў дачыненні да Польшчы
Дональд Туск
ФОТА: PAP

Еўрапейскім палітыкам трэба быць стрыманымі і не кіравацца прадузятасцямі ў дачыненні да Польшчы.

Пра гэта экс-прэм'ер Польшчы і кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў падчас сустрэчы з еўрадэпутатамі ў Еўрапарламенце, паведамляе Polskie radio.

«Я спадзяюся, што вашы словы і дзеянні дапамогуць змякчыць паводзіны партыі Качыньскага. Пры гэтым я спадзяюся, што гэта не зробіць негатыўнага ўплыву на маю краіну і польскіх грамадзян», - сказаў палітык.

Дональд Туск сустрэўся з еўрадэпутатамі 13 студзеня - у дзень, калі калегія еўракамісараў абмяркоўвала сітуацыю ў Польшчы. Праз тыдзень, 19 студзеня, сітуацыю ў краіне будзе абмяркоўваць Еўрапарламент пры ўдзеле цяперашняга прэм'ера Беаты Шыдла.

Кіраўнік Еўрапейскай рады падкрэсліў, што эмацыйныя каментары або меркаванні, заснаваныя на прадузятасцях, залішнія. «Пераважная большасць палякаў прытрымліваюцца праеўрапейскіх поглядаў. Прычым у Польшчы такіх людзей больш, чым у некаторых іншых краінах-сябрах ЕЗ. Яны гатовыя абараняць асновы дэмакратыі. Ім патрэбная ваша падтрымка, аднак, яна павінна адпавядаць сітуацыі. Я не хацеў бы, каб крытыку з боку еўрапейскіх устаноў палякі ўспрынялі як напад», - перасцярог Туск.

Нагадаем, 13 студзеня Еўрапейская камісія правяла закрытыя «арыенціровачныя дэбаты» на тэму ўнутранай сітуацыі ў Польшчы і прыняла пастанову праверыць рэформу Канстытуцыйнага суда. Для вывучэння новых польскіх законаў будзе выкарыстаная норма аб абароне прынцыпаў прававой дзяржавы ў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках