5 траўня 2024, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Наш план на гэты год - вярнуць Данбас і Крым

14
Парашэнка: Наш план на гэты год - вярнуць Данбас і Крым
Пятро Парашэнка
ФОТА: AP/SERGEI CHUZAVKOV

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў 2016 годзе Украіна верне Данбас і Крым.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве ў Місцецкім арсенале.

"Пры вяртанні Украіне Данбаса ў 2016 годзе спатрэбіцца аднаўленне ўкраінскага суверэнітэту над акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях", - сказаў ён.

Акрамя таго, ён заявіў, што барацьба за вяртанне Крыму таксама застаецца на парадку дня, піша liga.net.

Ваенная агрэсія супраць Украіны стала прычынай санкцый, якія прывялі да наймацнейшага эканамічнага крызісу ў Расейскай Федэрацыі, таксама заявіў прэзідэнт Парашэнка.

"Папярэдні год скончыўся салідарнай пастановай усіх 28 краін, чальцоў ЕЗ, аб падаўжэнні санкцый супраць краіны-агрэсара - Расейскай Федэрацыі, якая парушае менскія пагадненні. Прычынай санкцый з'яўляецца агрэсія супраць Украіны і невыкананне менскіх пагадненняў", - сказаў ён.

"Платай за агрэсію супраць Украіны стаў эканамічны крызіс, у які Расея апускаецца ўсё глыбей", - дадаў прэзідэнт.

Парашэнка таксама нагадаў, што нягледзячы на моцны супраціў Крамля, з 1 студзеня пачала дзейнічаць напоўніцу зона свабоднага гандлю з Еўрапейскім Звязам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках