3 траўня 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве паліцыя ліквідавала народны мемарыял Нямцова

3
У Маскве паліцыя ліквідавала народны мемарыял Нямцова
Архіўныя фота ТАСС

У Маскве зноў ліквідаваны народны мемарыял на месцы забойства Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце.

Пра гэта паведамляе ў «Жывым часопісе» актывіст, муніцыпальны дэпутат ад расейскай апазіцыйнай партыі «Яблык» Максім Кац, піша УНІАН.

Паводле ягонай інфармацыі, уночы 14 студзеня паліцыя правяла спецаперацыю, затрымаўшы - паводле фальшывага сігналу - двух валанцёраў, якія дзяжурылі ля мемарыяла. Іх неўзабаве адпусцілі, але, пакуль іх не было, прыбралі з моста ўсе кветкі, свечкі, партрэты.

Максім Кац заклікаў аднавіць мемарыял, прыносіць туды кветкі. «Будзем аднаўляць столькі разоў, колькі трэба», - падкрэсліў актывіст.

Якіх-небудзь афіцыйныя каментары мясцовых уладаў і праваахоўнікаў з гэтай нагоды няма.

«Партыя народнай свабоды» (Парнас) і Дэмакратычная кааліцыя маюць намер правесці марш памяці Барыса Нямцова ў гадавіну ягонага забойства - 27 лютага. Такую ж заяву плануе падаць у мэрыю і Камітэт пратэстных дзеянняў.

Нагадаем, Нямцоў быў забіты ў Маскве ўночы 28 лютага. Пасля смерці палітыка стала вядома, што ён працаваў над дакладам пра тое, што на ўсходзе Украіны на баку тэрарыстаў ваююць расейскія войскі.

Следства прыйшло да высновы, што забойства апазіцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова ніяк не звязана з ягонай палітычнай і дзяржаўнай дзейнасцю.

Меркаваны выканаўца забойства палітыка - Заур Дадаеў - у сваіх сведчаннях заяўляў, што злачынства было ўчыненае на просьбу нейкага Русіка. СК РФ адназначна ідэнтыфікаваў Русіка як Руслана Мухудзінава. Пасля гэтага ён быў абвешчаны ў аператыўны вышук, але знайсці яго так і не ўдалося.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках