28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ па-ранейшаму будуць утрымліваць падаткаплацельшчыкі

38
БРСМ па-ранейшаму будуць утрымліваць падаткаплацельшчыкі

Лукашэнка сваім указам падоўжыў бюджэтнае фінансаванне БРСМ на 2016-2017 гады.

«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прадоўжыць атрымліваць бюджэтнае фінансаванне ў 2016-2017 гадах. Гэта вынікае з указу Лукашэнкі №6 ад 13 студзеня, тэкст якога апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелаПАН.

Указ №6 уносіць змены ва ўказ Лукашэнкі №559 ад 17 снежня 2012 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

БРСМ быў створаны ў верасні 2002 года шляхам аб'яднання дзвюх арганізацый - Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і Беларускага саюза моладзі.

На аб'яднальным з'ездзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што арганізацыя павінна стаць магутным рэзервам кадраў для ўсёй дзяржаўнай сістэмы. Тады ж, паабяцаўшы падтрымку напачатку, ён паставіў перад дэлегатамі з'езда задачу: цягам трох гадоў перайсці на самафінансаванне. Аднак бюджэтнае фінансаванне БРСМ не спыняецца.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках