16 траўня 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне прайшла акцыя салідарнасці з прадпрымальнікамі

15
У Жодзіне прайшла акцыя салідарнасці з прадпрымальнікамі
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: RFE/RL

Лябедзька, Губарэвіч і Рымашэўскі правялі ў Жодзіне акцыю салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

У пятніцу, 15 студзеня, прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі - правялі ў Жодзіне акцыю салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

«Мы сталі ў цэнтры горада з плакатамі «Я - ІП», раздавалі матэрыялы, прысвечаныя тэме канфлікту прадпрымальнікаў і беларускіх улад, размаўлялі з людзьмі, - паведаміў БелаПАН Лябедзька. - Прастаялі хвілін 15-20. Усё прайшло спакойна. Мы не інфармавалі нікога пра паездку зараней, таму ніхто за намі з праваахоўных структур нават не назіраў».

Палітыкі таксама наведалі мясцовы базар.

«Можам канстатаваць, што 95% ІП у Жодзіне не працуюць, налічылі толькі тры адчыненыя кіёскі. Пагутарылі з адміністрацыяй базару. У 2015 годзе, калі я два разы быў на базары, яны не ішлі ні на якія кантакты. Цяпер яны вельмі адкрытыя, усё разумеюць», - сказаў Лябедзька.

Акрамя таго, палітыкі наведалі гарвыканкам, аднак ні кіраўніка, ні ягоных намеснікаў на месцы не было.

«Таму мы ў аддзеле зваротаў грамадзян зарэгістравалі прапанову аб правядзенні круглага стала аб праблемах карупцыі ў рэгіёне. Пагутарылі з мясцовымі актывістамі. Яны кажуць, што папярэдні кіраўнік рэгіёну сышоў праз карупцыю, пра цяперашняга таксама розныя чуткі ходзяць. Так што тэма карупцыі для рэгіёну актуальная. Адказ на нашу прапанову павінен прыйсці на працягу 15 дзён», - паведаміў лідар АГП.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках