20 траўня 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аплата камунальных паслуг для тыпавой двухпакаёўкі падаражэе на 83 тысячы

61
Аплата камунальных паслуг для тыпавой двухпакаёўкі падаражэе на 83 тысячы
ФОТА: ONLINER.BY

Гарадскія камунальнікі агучылі тарыфы на новыя паслугі ЖКГ.

Сталічныя камунальнікі распавялі пра тарыфы на новыя радкі ў рахунках. Акрамя таго, як піша sb.by, павялічваецца з 1 студзеня і субсідуецца тарыф на водазабеспячэнне і каналізацыю, а таксама на вываз смецця, інфармуе «Комсомольская правда в Беларуси».

Колькі мы будзем плаціць?

Уборка ў 5 - 9-павярховіку без смеццеправода - 15 - 16 тысяч на месяц (для кватэры 48 кв. м, дзе пражываюць тры чалавекі. - Рэд.), у 9 - 19-павярховым доме са смеццеправодам - 23 - 24 тысячы. Калі ёсць другая лесвіца, тарыф павялічваецца на 30 - 40%.

Тэхабслугоўванне ліфта - 617 рублёў за квадратны метр жылля.

Выдаткі на электрычнасць для ліфта - у сярэднім 6,8 тысячы рублёў на чалавека.

Святло ў пад'ездзе - у сярэднім 200 рублёў на квадрат жылплошчы.

Дарэчы, з 1 студзеня субсідуецца тарыф на ваду і каналізацыю - 8 914,7 рубля за кубаметр (раней быў 2 515,2). Тарыф на вываз смецця - 53944 рубля (замест 51143).

Атрымліваецца, што толькі новымі радкамі рахунак для тыпавой кватэры (2 пакоі, 48 квадратаў, 3 чалавекі) даражэе ад 74616 да 83616 рублёў.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках